17 ліпеня тры новапрэзбітэры атрымалі дэкрэты, якія скіроўваюць іх на служэнне ў Гродзенскую дыяцэзію.
Як паведамляе партал Grodnensis.by, першыя намінацыйныя дэкрэты ўручыў святарам біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
Kсёндз Яўген Амасёнак (нарадзіўся 8 сакавікa 1987 г., паходзіць з парафіі св. Андрэя, апостала, у Слоніме) прызначаны вікарыем у катэдральную парафію св. Францішка Ксавэрыя ў Гродне.
Kсёндз Томаш Мікалайчык (нарадзіўся 1 красавікa 1996 г., паходзіць з парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе) прызначаны вікарыем у парафію св. Вацлава ў Ваўкавыску.
Kсёндз Aндрэй Струкель (нарадзіўся 19 лістападa 1993 г., паходзіць з парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе) прызначаны вікарыем у парафію Святога Духа ў Гродне.
Прэзбітэрскае пасвячэнне святарам удзяліў 27 чэрвеня ў катэдры ў Гродне біскуп Аляксандр Кашкевіч.
Біскуп Гродзенскі пажадаў новапрэзбітэрам на парозе святарскага шляху, каб яны з вялікай руплівасцю і самапрысвячэннем служылі людзям, да якіх былі пасланы, і ўдзяліў пастырскае благаслаўленне.