Пошук

15.07.2020 15:15   Catholic.by

Апублікавана «Новая хартыя работнікаў сферы аховы здароўя».

Як адзначае ў прадмове да дакумента ранейшы, цяпер спачылы, старшыня Папскай рады па справах душпастырства работнікаў сферы аховы здароўя арцыбіскуп Зыгмунт Зімоўскі, Касцёл заўсёды разглядаў служэнне хворым як «неад'емную частку сваёй місіі». У 1985 г. Ян Павел ІІ заснаваў гэтую Папскую раду з намерам прапанаваць на выклікі, якія ўзніклі ў сферы аховы здароўя, адказ, падмацаваны верай і надзеяй.

У 1994 г. тагачасны старшыня Папскай рады кардынал Ф'ёрэнцо Анджэліні апублікаваў першае выданне «Хартыі работнікаў сферы аховы здароўя», якая была перакладзена на 19 моваў і стала добрым дапаможнікам для падрыхтоўкі прафесіяналаў розных узроўняў у гэтай сферы.

У выніку новых дасягненняў у біямедыцыне і іншых навуках і ў сувязі з дыскусіямі па гэтай тэме Папская рада палічыла неабходным перагледзець і абнавіць дакумент, захаваўшы яго першапачатковую структуру.

Такім чынам, разгледжаныя раней тэмы выкладаюцца тут больш даступнай і сучаснай мовай, дапоўнены ў навуковым і змястоўным плане, суправаджаюцца абноўленымі тэалагічнымі заўвагамі да дакументаў, цытаты з якіх змешчаны ў тэксце.

Файлы для спампоўвання (PDF)

Гл. таксама: На міжнароднай медыцынскай канферэнцыі ў Віцебску была прадстаўлена «Новая хартыя работнікаў сферы аховы здароўя»

Абноўлена 15.07.2020 15:27
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця