Пошук

02.07.2020 19:03   Тэкст: Мікола Гракаў / Фота: Віталій Палінеўскі / Catholic.by

2 ліпеня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыбыў у Нацыянальны санктуарый у Будславе на штогадовую ўрачыстасць Маці Божай Будслаўскай, дзе адразу атрымаў салодкі падарунак ад вернікаў з Нарачы.

Хоць сёлетні агульнабеларускі фэст у Будславе з-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі быў перанесены на нявызначаны час, і ўрачыстасць праходзіла ў больш сціплым парафіяльным фармаце, аднак яшчэ адна традыцыя аказалася мацнейшай за пандэмію.

Учора мы ўжо пісалі пра тое, што Будслаў 2020 не застаўся без пілігрымаў: нягледзячы на адмену арганізаваных пілігрымак, вернікі ў індывідуальным парадку ішлі пешкі і ехалі ў Нацыянальны санктуарый на роварах, байках і на асабістым транспарце.

Вернікі парафіі святога апостала Андрэя ў Нарачы (Мядзельскі дэканат) вырашылі правесці духоўную пілігрымку. У дзень урачыстасці прадстаўнікі нарачанскай парафіі прыбылі ў Будслаў і прывезлі да Маці Божай малітоўныя інтэнцыі, сабраныя ў касцёле і праз інтэрнэт.

Не забыліся яны захапіць таксама традыцыйны кошык трускавак, якім сустрэлі ў Нацыянальным санктуарыі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.

Удзячны нарачанцам за памяць і салодкі падарунак, арцыпастыр у сваю чаргу частаваў іншых смачнымі ягадамі.

Абноўлена 02.07.2020 21:57
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця