Пошук

01.07.2020 19:34   Тэкст і фота: Мікола Гракаў / Catholic.by

Хоць арганізаваныя пілігрымкі ў Нацыянальны санктуарый, як і сам агульнабеларускі фэст, сёлета былі перанесены на нявызначаны час, аднак 1 ліпеня на парафіяльную ўрачыстасць Маці Божай Будслаўскай пешкі і на роварах працягваюць прыбываць «самаарганізаваныя» групы.

Пешыя пілігрымы з Івянца, Маладзечна і Гудагая, велапілігрымы з Паставаў, сям’я з маленькім дзіцяткам на роварах з Мінска — гэта далёка не поўны спіс тых, хто з захаваннем мераў перасцярогі ў індывідуальным парадку прыбыў у Будслаў на свята. І, канечне, шмат людзей на сваіх машынах з рэгістрацыйнымі знакамі ўсіх рэгіёнаў Беларусі.

Так, пілігрымаў сёлета нашмат менш, аднак яны ёсць, і гэта — найлепшае сведчанне таго, што любоў да Бога і Яго Найсвяцейшай Маці перамагае.

Тыя, хто практычна ў самоце і маўчанні пераадолеў немалы шлях, які раней праходзілі ў вялікай кампаніі, са спевамі і воклічамі, кажуць пра пілігрымку ў новым фармаце як пра каштоўны духоўны вопыт. Такая пілігрымка стала сапраўднымі рэкалекцыямі ў дарозе, што дапамагаюць наблізіцца да Бога і лепш пазнаць Яго волю і дзеянне ва ўласным жыцці.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця