Пошук

30.06.2020 09:54   Тэкст: Святлана Жылевіч / Фота: Марына Маслоўская / Waladarka.by

28 чэрвеня санктуарый Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе наведалі ўдзельнікі мотапілігрымкі з Лагішына.

Пра гэта паведамляе сайт санктуарыя Waladarka.by.

Трое святароў здзяйсняюць прыватную пілігрымку ў Будслаў, наведваючы пры гэтым мясціны ў Беларусі, дзе асаблівым чынам ушаноўваецца Маці Божая.

Ксёндз Павел Ярашэвіч, ксёндз Юрый Медушэўскі, ксёндз Юзаф Парфяновіч вырушылі ў дарогу 27 чэрвеня. А паколькі на матацыкле да Будслава можна даехаць за дзень, то святары вырашылі зрабіць пілігрымку больш працяглай і наведаць усе марыйныя санктуарыі Беларусі.

«Наш шлях пралягае ледзь не праз усю Беларусь, каб такім чынам мы маглі ахапіць малітвай усю нашу Бацькаўшчыну», — распавёў браслаўскім вернікам кс. Юрый Медушэўскі.

Святары моляцца ў санктуарыях, збіраюць інтэнцыі, у якіх таксама моляцца падчас дарогі і якія завязуць у Будслаў. Свае просьбы да Маці Божай Будслаўскай перадалі і вернікі браслаўскай парафіі.

Абноўлена 30.06.2020 13:47
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа