Пошук

25.06.2020 17:07   Тэкст: А. Яўген Голуб OFM / Catholic.by

23 чэрвеня з Баранавічаў у дарогу да Маці Божай Будслаўскай выйшлі пешкі тры святары і адзін брат законны.

За апошнія тры дзесяцігоддзі пілігрымаванне стала неад’емнай часткай жыцця беларускіх католікаў. Сёлета, нягледзячы на немагчымасць правядзення арганізаваных пілігрымак з прычыны эпідэміі, Нацыянальны санктуарый у Будславе ўсё адно прыцягвае шанавальнікаў Маці Божай і ўжо дакладна не застанецца без пілігрымаў.

Сярод іх — тры святары і адзін законны брат, якія пешкі ідуць у Будслаў з Баранавічаў.

Іх прыватная пілігрымка арганізавана толькі ўласнымі сіламі. Пераадольваючы штодзённы шлях — у сярэднім каля 30–35 км, — яны моляцца ў інтэнцыях, якія кожны можа даслаць на акаўнт у сацяльнай сетцы Instagram. Віртуальна далучаючыся да пілігрымаў анлайн, ахвотныя могуць цзяць удзел у супольным Вяночку да Божай Міласэрнасці, Нешпарах ці нават паслухаць канферэнцыю з незвычайнай пілігрымкі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця