Пошук

19.06.2020 16:33   Тэкст і фота: Дзмітрый Мельнікаў / Catholic.by

Дабрачыннае таварыства Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі працягвае дастаўляць дапамогу медыкам і работнікам сацыяльных устаноў.

На працягу тыдня дапамога дастаўлялася ў райцэнтры Мінскай і Магілёўскай вобласці.

Па-ранейшаму ў сацыяльных установах існуе вялікая патрэба ў сродках індывідуальнай аховы, і Касцёл усімі сіламі імкнецца дапамагаць патрабуючым.

Супрацоўнікі і валанцёры Caritas перадалі ахоўныя шчыткі, медыцынскія маскі, у тым ліку і шматразовыя, пашытыя валанцёрамі каталіцкага таварыства, камбінезоны, пальчаткі, бахілы, сродкі дэзінфекцыі, рэспіратары ІІ і ІІІ класа, халаты, шапачкі, бескантактныя тэрмометры, дазатары з вадкасцю для іх, медыцынскія сурвэткі, дэзінфекцыйныя дыванкі і спецыяльныя сродкі для іх, перасоўны бактэрыцыдны апрамяняльнік, флаўметры, пульсаксіметр.

Гэтым разам дапамогу атрымалі Свірскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат, Мядзельская ЦРБ і Мядзельскі ТЦСАН, Крычаўская ЦРБ, Клімавіцкая ЦРБ, Чэрыкаўскі ТЦСАН, Касцюковіцкі ТЦСАН, Быхаўская ЦРБ, Асіповіцкая ЦРБ і Асіповіцкі ТЦСАН, Слаўгарадскі ТЦСАН, Бялыніцкая ЦРБ, Шклоўская ЦРБ і Шклоўскі ТЦСАН.

Прадуктовыя наборы і сродкі індывідуальнай абароны былі раздадзены таксама людзям з інваліднасцю ў Мінску.

Аказанне гэтай дапамогі, такой патрэбнай у цяперашні складаны час, стала магчымым дзякуючы агульнабеларускаму збору сродкаў, які пастаянна вядзецца ў Каталіцкім Касцёле, падтрымцы Міністэрства замежных спраў Польшчы («Польская дапамога»), Caritas дыяцэзіі Лінца (Аўстрыя) і мясцовых мецэнатаў.

Абноўлена 19.06.2020 16:34
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.