Пошук

16.06.2020 13:18   Тэкст: Раман Ярмош / Grodnensis.by / Фота: Антон Дубовіч / Grodnensis.by

14 чэрвеня ў парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі адбылася працэсія Божага Цела, да якой тутэйшыя вернікі падрыхтавалі традыцыйныя дываны з кветак.

Як паведамляе партал Grodnensis.by, працэсіі папярэднічала святая Імша ў касцёле з удзелам парафіянаў.

Згодна з санітарнымі рэкамендацыямі, сёлетняя працэсія праходзіла не вуліцамі Іўя, а на тэрыторыі вакол парафіяльнай святыні. Дождж, які пайшоў напачатку працэсіі, не напалохаў вернікаў.

Як заўсёды, нават у цяперашні час былі падрыхтаваны чатыры алтары з ужо вядомымі на ўсю Беларусь іўеўскімі дыванамі з кветак.

Каб стварыць такую арт-пляцоўку, трэба было прыкласці нямала сіл і фантазіі.

Адзін з алтароў быў прысвечаны св. Яну Паўлу ІІ, 100-я гадавіна нараджэння якога адзначалася сёлета.

 

Абноўлена 16.06.2020 13:35
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.