Пошук

Фота: Алена Паўлоўская / Radzima.org

Калі касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў Гервятах часам называюць беларускім Нотр-Дамам, то касцёл у аграгарадку Войстам на Смаргоншчыне можна параўнаць, хіба што, са славутай катэдрай Саграда Фамілія ў Барселоне.

З дапамогаю кароткага відэанарысу, падрыхтаванага супрацоўнікамі Смаргонскага раённага цэнтра культуры, мы пазнаёмімся з гісторыяй касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Войстаме. Яго адметнасць у тым, што святыня, як і знакамітая барселонская катэдра, да гэтага часу застаецца недабудаванай.

Можа, войстамскі пробашч ксёндз Уладзіслаў Сурвіла і тутэйшыя вернікі калісьці вырашаць давесці да завяршэння амбітны праект стогадовай даўніны?..

Сённяшні касцёл быў асвячаны праз 500 гадоў пасля заснавання тут каталіцкай парафіі святога Юрыя, першыя звесткі пра якую адносяцца да 1440 года. Тады гэтая мясцовасць, чыя назва сёння чамусьці навявае ўяўленні пра сярэднявечны еўрапейскі горад, гучала больш «празаічна» — Вушакова. Менавіта ў тыя далёкія часы Вайдыла і Ядалговічы заснавалі тут касцёл.

Пра тое, як каталіцкая святыня на пэўны час стала кальвінскім зборам, як была разбурана падчас нашэсця на нашыя землі Масковіі ў XVII стагоддзі, а потым згарэла падчас Першай сусветнай вайны і зноў, нібы птушка фенікс, паўстала з попелу ў 1939 годзе, мы даведаемся з кароткай відэаэкскурсіі.

Абноўлена 02.06.2020 13:19
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця