![](/3/images/news/2020/05/11484/2020-05-05-wds-008.jpg)
Па рашэнні біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча ўрачыстасць прэзбітэрскага пасвячэння, прызначаная на 30 мая, пераносіцца на пазнейшы час.
З-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі прэзбітэрскае пасвячэнне выпускнікоў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне дыяканаў Яўгена Амасёнка, Андрэя Струкеля i Томаша Мікалайчыка было адкладзена.
Пра новую дату прэзбітэрскага пасвячэння ў Гродзенскай дыяцэзіі будзе паведамлена пазней.