Пошук

27.04.2020 09:42   Марына Арцюшчанка / Catholic.by

22 красавіка вернікі каталіцкай парафіі святога Францішка ў Салігорску перадалі ў мясцовы Цэнтральны раённы шпіталь пасцельную бялізну.

Натхнёныя духам хрысціянскай любові і міласэрнай дапамогі бліжнім, салігорскія католікі пацікавіліся ў аддзяленні рэанімацыі, якая дапамога найбольш патрэбная ў сённяшнія складаныя часы. Высветлілася, што ўстанова аховы здароўя мае патрэбу ў пасцельнай бялізне, асабліва ў навалках.

Закупіўшы на сабраныя ў касцёле сродкі частку бялізны ў мясцовым універмагу, рэшту парафіяне вырашылі пашыць самі.

Супрацоўнікі крамы «Салігорск» дапамаглі выбраць патрэбную тканіну і размералі яе, каб зберагчы час для раскрою і пашыву.

Такім чынам, парафіяльная супольнасць горада адказала на Зварот Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі аб зборы ахвяраванняў на барацьбу з пандэміяй каранавірусу і далучылася да гэтай пачэснай справы.

Абноўлена 27.04.2020 13:20
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.