Пошук

20.04.2020 16:42   Catholic.by
Фота Таццяны Багамазавай

Згодна з распараджэннем арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, пробашчы парафій Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі павінны вызначыць дату правядзення ўрачыстасці Першай святой Камуніі, перанёсшы яе на пазнейшы час.

РАСПАРАДЖЭННЕ
Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча

У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй у нашай краіне, а таксама ўлічваючы рэкамендацыі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь адносна ўстрымання ад правядзення масавых мерапрыемстваў, пастанаўляю, што запланаваныя ў 2020 годзе ўрачыстасці Першай святой Камуніі ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі павінны быць перанесены на верасень гэтага года. Канкрэтную дату правядзення гэтых урачыстасцяў вызначае пробашч парафіі.

Што датычыцца ўдзялення сакрамэнту канфірмацыі ў гэты час, то тэрміны пераносяцца па ўзгадненні з біскупам, які ўдзяляе сакрамэнт канфірмацыі.

Дзякую за разуменне.

З малітвай і благаслаўленнем

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі

Мінск, 20 красавіка 2020 г.

Абноўлена 21.04.2020 15:12
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця