Пошук

09.04.2020 11:36   Catholic.by
Фота Аляксандры Шчыглінскай

8 красавіка мы паведамлялі, што сёлета ад благаслаўлення велікодных страваў у сталічных парафіях устрымаюцца толькі біскупы, а святары будуць благаслаўляць традыцыйныя стравы ў адпаведнасці з вызначаным у паасобных касцёлах раскладам.

Паколькі некаторыя рэсурсы падаюць скажоную інфармацыю адносна благаслаўлення велікодных страваў у Мінску, партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі Catholiс.by афіцыйна паведамляе, што ад удзелу ў гэтым святочным абрадзе ўстрымліваюцца сёлета ТОЛЬКІ БІСКУПЫ.

Благаслаўленне велікодных страваў у сталічных парафіях адбываецца згодна з вызначаным ксяндзамі пробашчамі раскладам, абвешчаным вернікам.

Разам з тым у сувязі з надзвычайнай эпідэміялагічнай сітуацыяй, згодна са спецыяльным распараджэннем арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, вернікі могуць здзейсніць абрад благаслаўлення традыцыйных страваў дома, непасрэдна перад святочным велікодным снеданнем.

Абноўлена 09.04.2020 13:56
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа