Пошук

08.04.2020 11:29   Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч 8 красавіка выдаў Дэкрэт аб благаслаўленні велікодных страваў у хатніх умовах.

З-за выкліканых пандэміяй каранавірусу складанасцяў, не ўсе вернікі змогуць асабіста ўдзельнічаць у пасхальных набажэнствах, а таксама благаславіць стравы на велікодны стол у святыні.

У сувязі з гэтым арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч зацвердзіў парадак і тэкст малітвы благаслаўлення велікодных страваў у хатніх умовах. Гэтую выключную магчымасць ва ўмовах надзвычайнай сітуацыі арцыпастыр даў вернікам на Вялікдзень 2020 года.

Калі не атрымалася благаславіць велікодныя стравы ў святыні, сёлета гэта можа зрабіць дома бацька сям’і або старэйшая асоба.

Пасля таго, як на традыцыйнае святочнае снеданне збярэцца ўся сям’я, на стале запальваецца свечка і гучыць традыцыйнае велікоднае прывітанне «Хрыстус уваскрос! Алелюя!».

Потым хтосьці з прысутных чытае ўрывак з Евангелля паводле Мацвея, у якім апавядаецца пра тое, як раніцай жанчыны прыйшлі да магілы і першымі даведаліся ад анёла, што Хрыстус уваскрос.

Затым усе разам моляцца: Ойча наш… Вітай, Марыя… Хвала Айцу…

Супольная малітва завяршаецца знакам крыжа.

Абноўлена 09.04.2020 10:43
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця