Пошук

08.04.2020 11:58   Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

Анансаванага раней на нашым партале благаслаўлення страваў на велікодны стол у Вялікую суботу 11 красавіка, якое меліся здзейсніць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і біскуп Юрый Касабуцкі, не будзе.

Як паведаміла 8 красавіка Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, у сувязі з пандэміяй каранавірусу традыцыйнага благаслаўлення велікодных страваў біскупамі ў сталічных парафіях сёлета не будзе.

Благаслаўленне адменена з мэтаю пазбегнуць збору вялікай колькасці людзей адначасова, што зазвычай адбывалася пры пасвячэнні велікодных страваў біскупамі.

Парадак благаслаўлення велікодных страваў у парафіях вызначаюць пробашчы, кіруючыся разважлівым падыходам і духоўным дабром даручаных іх душпастырскай апецы вернікаў.

Акрамя таго, у выключнай сітуацыі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч спецыяльным Дэкрэтам дазволіў вернікам сёлета здзейсніць благаслаўленне велікодных страваў у хатніх умовах.

 

Абноўлена 08.04.2020 12:00
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа