
У Мінску ў супольнасці падрыхтоўчага курса Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі адбылася адарацыя крыжа.
Падчас адарацыі семінарысты разам з куратарам курса ксяндзом Паўлам Эйсмантам разважалі над мукай і смерцю Езуса Хрыста, засяроджваючыся на фрагмента[ Святога Пісання, якія паказваюць найважнейшыя моманты ў гісторыі збаўлення чалавецтва.
Дзякуючы сваёй смерці Хрыстус перамог смерць і такім чынам адчыніў кожнаму чалавеку брамы неба.
На заканчэнне адарацыі семінарысты памаліліся на ружанцы, просячы ўсемагутнага Бога і Найсвяцейшую Панну Марыю аб уратаванні нашай краіны і ўсяго свету ад пандэміі каранавірусу.



