![](/3/images/news/2020/02/11096/2020-02-15-bp50-006.jpg)
Увечары 15 лютага Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі ўзначаліў у катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску святую Імшу падзякі за дар жыцця ў свой 50-ы дзень нараджэння.
У галоўнай святыні архідыяцэзіі сабраліся тыя, хто па імкненні сэрца прыйшоў падзякаваць Богу за адданага святара і цудоўнага чалавека, сапраўднага пастыра, якім з’яўляецца біскуп Юрый.
Гэтую Эўхарыстыю юбіляр цэлебраваў, просячы Божых ласкаў для свайго таты Казіміра і вечнага жыцця ў Нябесным Валадарстве для сваёй спачылай мамы Уладзіславы.
У супольнай малітве з біскупам Юрыем Касабуцкім з’ядналіся старэйшыя вернікі, бацькі з дзецьмі, моладзь і, канечне, браты ў святарстве на чале з Біскупскім вікарыем для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці біскупам Аляксандрам Яшэўскім SDB і Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам.
У прамоўленым Божым слове арцыпастыр коратка распавёў пра жыццёвы шлях свайго дапаможнага біскупа і найбліжэйшага супрацоўніка, з якім яны амаль штодзённа бачацца, бо жывуць пад адным дахам і ядуць за адным сталом.
![](/3/images/news/2020/02/11096/2020-02-15-bp50-012.jpg)
І ў мінулым жыццё абодвух іерархаў не раз вяло іх хоць і рознымі, але ў чымсьці падобнымі сцежкамі.
Паколькі ў Маладзечне, адкуль паходзіць юбіляр, у гады яго дзяцінства не было святыні, ён з бацькамі ездзіў у касцёл у Краснае. З той самай прычыны з Мінска, дзе таксама не дзейнічаў ніводзін касцёл, на Імшу ў Краснае прыязджаў і малады спецыяліст Тадэвуш Кандрусевіч, які ў сталіцы тады яшчэ савецкай Беларусі пісаў дыпломную працу.
Малады Юрый Касабуцкі служыў у войску ў Ленінградзе, сённяшнім Санкт-Пецярбургу, дзе раней вучыўся ў інстытуце Тадэвуш Кандрусевіч.
Стаўшы першым пасля дзесяцігоддзяў пераследу веры каталіцкім біскупам на тэрыторыі Беларусі, сённяшні Мінска-Магілёўскі Мітрапаліт арганізаваў у Гродне духоўную семінарыю, куды і паступіў пасля войска сённяшні юбіляр.
«50 гадоў — цікавы ўзрост. Калісьці юдэі казалі Хрысту: „Табе няма яшчэ пяцідзесяці гадоў, і Ты бачыў Абрагама?“ Хоць гаворка ішла пра іншае, аднак жартам можна сказаць, што біскуп Юрый „бачыў Абрагама“, бо ўжо мае пяцьдзясят гадоў», — пажартаваў арцыбіскуп, пасля чаго звярнуў увагу на нежартоўныя рэчы.
![](/3/images/news/2020/02/11096/2020-02-15-bp50-014.jpg)
Будучы напярэдадні на фэсце ў адзінай у Беларусі парафіі святога Валянціна ў Смалявічах, што пад Мінскам, арцыпастыр пачуў з вуснаў вернікаў падзяку за тое, што Касцёл адважна абвяшчае людзям праўду.
«Абрагам — айцец нашай веры. Як кажа Святое Пісанне, ён паверыў Богу, і гэта было палічана яму за праведнасць.
Дарагі браце ў біскупскім служэнні, ты „бачыў Абрагама“, ты ўзяў з яго прыклад веры. Нясі яе людзям сучаснага свету, абвяшчай з адвагаю Божае слова і няхай Той, хто цябе паклікаў да гэтага служэння, сам цябе ўмацуе на гэтым шляху», — завяршыў сваю гамілію пажаданнем біскупу Юрыю арцыпастыр.
![](/3/images/news/2020/02/11096/2020-02-15-bp50-019.jpg)
Як прынята, перад благаслаўленнем была магчымасць павіншаваць юбіляра. Ад імя Мінска-Магілёўскага катэдральнага капітулу і ўсіх святароў архідыяцэзіі прамовіў ксёндз канонік Сяргей Бараўнёў. Ён пажадаў біскупу Юрыю Касабуцкаму, нягледзячы на лютаўскую сцюжу, сардэчнай цеплыні ў блізкіх адносінах з Езусам, сярод сяброў і аднадумцаў.
«Добра нам тут быць»… Гэтыя евангельскія словы з віншавання ксяндза Сяргея найлепш пасавалі да атмасферы свята з нагоды юбілею пастыра.
Дырэктар парталу Catholic.by ксёндз Аляксандр Улас прамовіў ад імя супрацоўнікаў каталіцкіх СМІ. Іерарху, які ў беларускім каталіцкім епіскапаце адказвае за сацыяльную камунікацыю, святар выказаў падзяку за ягоны клопат і пажадаў плённага служэння праз заступніцтва Багародзіцы.
Сімвалічны падарунак — абраз Маці Божай Будслаўскай — стаў выразам даручэння біскупа Юрыя Яе матчынай абароне.
![](/3/images/news/2020/02/11096/2020-02-15-bp50-032.jpg)
Пра сустрэчу ў Будславе ўзгадалі ў сваім віншаванні прадстаўнікі касцёльных супольнасцяў і рухаў, а ксёндз Аляксандр Мятліцкі SDB і сястра Любаміра Кругавая ОР выказалі юбіляру шчырыя пажаданні ад імя кансэкраваных асобаў.
Асабліва кранальным стала віншаванне групы сем’яў з мінскай парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску, дзе да біскупскай намінацыі Юрый Касабуцкі быў пробашчам. Удзячныя душпастыру за тое, што ён духоўна спадарожнічаў ім — тагачаснай моладзі, благаславіў іх сужэнствы, хрысціў дзяцей, яны падаравалі яму сувенір на добрыя ўспаміны, пажадаўшы ніколі не расставацца з маладосцю духа.
«Мы любім Вас», — гэтыя словы аднаго з дзяцей, напэўна, ва ўсіх прысутных выклікалі замілаванне, а вуснамі дзіцяці, як кажуць, прамаўляе праўда.
![](/3/images/previews/news/2020/02/11096/s-2020-02-15-bp50-001-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/11096/s-2020-02-15-bp50-002-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/11096/s-2020-02-15-bp50-003-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/11096/s-2020-02-15-bp50-004-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/11096/s-2020-02-15-bp50-005-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/11096/s-2020-02-15-bp50-006-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/11096/s-2020-02-15-bp50-007-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/11096/s-2020-02-15-bp50-008-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/11096/s-2020-02-15-bp50-009-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/11096/s-2020-02-15-bp50-010-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/11096/s-2020-02-15-bp50-011-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/11096/s-2020-02-15-bp50-012-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/11096/s-2020-02-15-bp50-013-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/11096/s-2020-02-15-bp50-014-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/11096/s-2020-02-15-bp50-016-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/11096/s-2020-02-15-bp50-017-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/11096/s-2020-02-15-bp50-018-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/11096/s-2020-02-15-bp50-019-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/11096/s-2020-02-15-bp50-020-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/11096/s-2020-02-15-bp50-021-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/11096/s-2020-02-15-bp50-022-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/11096/s-2020-02-15-bp50-023-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/11096/s-2020-02-15-bp50-024-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/11096/s-2020-02-15-bp50-025-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/11096/s-2020-02-15-bp50-026-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/11096/s-2020-02-15-bp50-028-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/11096/s-2020-02-15-bp50-029-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/11096/s-2020-02-15-bp50-030-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/11096/s-2020-02-15-bp50-031-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/11096/s-2020-02-15-bp50-032-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/11096/s-2020-02-15-bp50-033-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/11096/s-2020-02-15-bp50-034-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/11096/s-2020-02-15-bp50-035-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/11096/s-2020-02-15-bp50-036-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/11096/s-2020-02-15-bp50-037-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/11096/s-2020-02-15-bp50-038-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/11096/s-2020-02-15-bp50-039-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/11096/s-2020-02-15-bp50-040-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/11096/s-2020-02-15-bp50-041-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/11096/s-2020-02-15-bp50-042-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/11096/s-2020-02-15-bp50-043-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/11096/s-2020-02-15-bp50-044-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/11096/s-2020-02-15-bp50-045-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/11096/s-2020-02-15-bp50-046-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/11096/s-2020-02-15-bp50-047-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/11096/s-2020-02-15-bp50-048-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/11096/s-2020-02-15-bp50-049-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/11096/s-2020-02-15-bp50-050-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/11096/s-2020-02-15-bp50-051-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/11096/s-2020-02-15-bp50-052-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/11096/s-2020-02-15-bp50-053-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/11096/s-2020-02-15-bp50-054-cb.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/11096/2020-02-15-bp50-001.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/11096/2020-02-15-bp50-002.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/11096/2020-02-15-bp50-003.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/11096/2020-02-15-bp50-004.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/11096/2020-02-15-bp50-005.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/11096/2020-02-15-bp50-006.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/11096/2020-02-15-bp50-007.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/11096/2020-02-15-bp50-008.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/11096/2020-02-15-bp50-009.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/11096/2020-02-15-bp50-010.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/11096/2020-02-15-bp50-011.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/11096/2020-02-15-bp50-012.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/11096/2020-02-15-bp50-013.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/11096/2020-02-15-bp50-014.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/11096/2020-02-15-bp50-016.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/11096/2020-02-15-bp50-017.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/11096/2020-02-15-bp50-018.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/11096/2020-02-15-bp50-019.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/11096/2020-02-15-bp50-020.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/11096/2020-02-15-bp50-021.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/11096/2020-02-15-bp50-022.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/11096/2020-02-15-bp50-023.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/11096/2020-02-15-bp50-024.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/11096/2020-02-15-bp50-025.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/11096/2020-02-15-bp50-026.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/11096/2020-02-15-bp50-028.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/11096/2020-02-15-bp50-029.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/11096/2020-02-15-bp50-030.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/11096/2020-02-15-bp50-031.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/11096/2020-02-15-bp50-032.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/11096/2020-02-15-bp50-033.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/11096/2020-02-15-bp50-034.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/11096/2020-02-15-bp50-035.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/11096/2020-02-15-bp50-036.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/11096/2020-02-15-bp50-037.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/11096/2020-02-15-bp50-038.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/11096/2020-02-15-bp50-039.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/11096/2020-02-15-bp50-040.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/11096/2020-02-15-bp50-041.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/11096/2020-02-15-bp50-042.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/11096/2020-02-15-bp50-043.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/11096/2020-02-15-bp50-044.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/11096/2020-02-15-bp50-045.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/11096/2020-02-15-bp50-046.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/11096/2020-02-15-bp50-047.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/11096/2020-02-15-bp50-048.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/11096/2020-02-15-bp50-049.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/11096/2020-02-15-bp50-050.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/11096/2020-02-15-bp50-051.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/11096/2020-02-15-bp50-052.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/11096/2020-02-15-bp50-053.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/11096/2020-02-15-bp50-054.jpg)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)