Пошук

10.02.2020 12:06   Тэкст: а. Аляксандр Стока OCD / Catholic.by
Фота Grodnensis.by

У санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі адбыліся рэкалекцыі для юнакоў, прысвечаныя распазнанню свайго жыццёвага паклікання.

Духоўныя практыкаванні праводзілі а. Аляксандр Стока OCD і а. Генрых Валэйка OCD. Удзел у рэкалекцыях прынялі юнакі з парафій Мядзеля, Нарачы і Мінска, дзе служаць айцы кармэліты босыя.

Падчас канферэнцый маладыя людзі разважалі над сваім пакліканнем у святле асобы і навучання св. Яна Паўла ІІ.

Кляштар кармэлітаў у Гудагаі, дзе пануе цішыня і супакой, быў добрым месцам, каб паразважаць над сваім жыццём. Галоўнай харызмай айцоў кармэлітаў босых з'яўляецца малітва. Хлопцы паспрабавалі падчас рэкалекцый выйсці ў пустыню сваіх сэрцаў, каб адпачыць разам з Езусам і пачуць Божы голас.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця