![](/3/images/news/2020/02/2020-02-05-DSC_0154.jpg)
У салезіянскіх супольнасцях Мінска, Смаргоні і Бараўлян адзначылі свята свайго заснавальніка святога Яна Боско. Літургічны ўспамін «апостала моладзі» адзначаецца 31 студзеня, але для большай зручнасці вялікае святкаванне звычайна пераносіцца на выходны дзень, якім сёлета стала нядзеля 2 лютага.
Па традыцыі на распачацце свята ў супольнасцях цэлебравалася ўрачыстая святая Імша. Пасля ў араторыях, якія дзейнічаюць пры кожнай салезіянскай парафіі, адбывалася святочная праграма, так званае Дон Боско Шоў.
У смаргонскай парафіі св. Міхала Арханёла быў прастаўлены мюзікл аб жыцці і дзейнасці св. Яна Боско «Айцец і настаўнік».
Мюзікл стаў святам песні, танцу і тэатру ў гонар любімага святога, падрыхтаваным пад кіраўніцтвам кс. Артура Ляшнеўскага SDB і с. Юліі Клявец FMA.
Мінскі араторый падрыхтаваў нумары, якія адлюстроўвалі салезіянскі дэвіз на 2020 год: «Добры хрысціянін — сумленны грамадзянін». Маленькія дзеці з тэатральнай пастаноўкай, міністранты са спевам, салезіяне супрацоўнікі і парафіяльныя суполкі з адкрытасцю і радасцю, наследуючы харызму св. Яна Боско, дарылі прысутным добры настрой, давалі магчымасць адчуць сябе адной вялікай сям’ёй, імя якой — салезіяне.
Сцэнарый усяго свята падкрэсліваў: сцены зла ў жыцці маладога чалавека важна своечасова зруйнаваць, каб ён быў упэўнены, што Нябесны Айцец заўсёды будзе шукаць і любіць сваё ўмілаванае дзіця.
У бараўлянскі араторый завітаў сам «ксёндз Боско», прыбыўшы на перадачу «Хто хоча стаць мільянерам», каб зарабіць грошы для будаўніцтва новай святыні ў Бараўлянах. На працягу ўсёй праграмы ва ўдзельнікаў быў час, каб пасмяяцца і задумацца, патанчыць і пабегаць, а таксама адчуць сябе часткай адной вялікай сям’і. Нягледзячы на тое, што на апошняе пытанне «ксёндз Боско» ўсё ж не адказаў і нічога не зарабіў, на заканчэнне ён падкрэсліў, што найбольшым скарбам кожнай парафіі з’яўляюцца людзі: дзеці, моладзь, бацькі, бабулі і дзядулі, сёстры законныя і святары, бо нішто не можа быць лепшым скарбам, чым любячая і дружная сям’я.
У кожнай з гэтых супольнасцяў свята было асаблівым, але іх аб’ядноўвала салезіянская харызма і дух ксяндза Боско, поўны адданай любові да моладзі.
Таксама за святкаваннем можна было сачыць праз інтэрнэт, у сацыяльнай сетцы інстаграм вяліся прамыя трансляцыі, за якімі сачылі не толькі з салезіянскай Беларусі, але і з іншых краін.
Свята святога Яна Боско аб’ядноўвае і натхняе, а таксама дапамагае глыбей спазнаць яго постаць.
![](/3/images/previews/news/2020/02/s-2020-02-05-2M6A4865.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/s-2020-02-05-2M6A4795.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/s-2020-02-05-2M6A4881.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/s-2020-02-05-2M6A4917.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/s-2020-02-05-2M6A4934.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/s-2020-02-05-71ac5b80685e4596720322591f3b2a98_XL.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/s-2020-02-05-DSC_0114.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/s-2020-02-05-DSC_0140.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/s-2020-02-05-DSC_0154.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/s-2020-02-05-IMG_8945.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/s-2020-02-05-IMG_8952.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/s-2020-02-05-IMG_9014.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/s-2020-02-05-IMG_9028.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/s-2020-02-05-aee1a5aa76ef36d981450ff04a00740a_XL.jpg)
![](/3/images/previews/news/2020/02/s-2020-02-05-f8a5e5152a56b7390e83035856d02f41_XL.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/2020-02-05-2M6A4865.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/2020-02-05-2M6A4795.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/2020-02-05-2M6A4881.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/2020-02-05-2M6A4917.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/2020-02-05-2M6A4934.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/2020-02-05-71ac5b80685e4596720322591f3b2a98_XL.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/2020-02-05-DSC_0114.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/2020-02-05-DSC_0140.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/2020-02-05-DSC_0154.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/2020-02-05-IMG_8945.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/2020-02-05-IMG_8952.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/2020-02-05-IMG_9014.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/2020-02-05-IMG_9028.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/2020-02-05-aee1a5aa76ef36d981450ff04a00740a_XL.jpg)
![](/3/images/news/2020/02/2020-02-05-f8a5e5152a56b7390e83035856d02f41_XL.jpg)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)