Пошук

05.02.2020 13:38   Тэкст і фота: кс. Aляксандр Ашмянчук CSMA / Catholic.by

2 лютага ў парафіі Маці Божай Ружанцовай у Мінску (Лошыца) у 13-ы раз адбыўся дзіцяча-моладзевы фестываль, традыцыйна прысвечаны ўспаміну благаслаўлёнага Браніслава Маркевіча, заснавальніка ордэна міхалітаў, які адзначаецца 30 студзеня.

На пачатку мерапрыемства да ўсіх прысутных звярнуўся пробашч парафіі кс. Ян Юшко CSMA, засяродзіўшы ўвагу на асобе бл. Браніслава Маркевіча, які пакінуў пасля сябе прыклад добрага вікарыя, пробашча, выкладчыка пастаральнай тэалогіі, спаведніка і духоўнага кіраўніка сясцёр законных у кляштарах.

На працягу апошніх 20 гадоў жыцця гэты святар з вялікай самаадданасцю працаваў у Месцы Пястовым у Польшчы, дзе прысвяціў сваё сэрца дзецям і моладзі, асабліва найбяднейшай, занядбанай, пакінутай і асірацелай. Прагненне свайго сэрца ён выказаў у словах: «Я хацеў бы сабраць мільёны дзяцей і маладых людзей з усіх краінаў і народаў, заспакойваць іх голад і асвячаць іх душы і целы».

З думкаю пра развіццё гэтай дзейнасці кс. Браніслаў заснаваў супольнасці ксяндзоў міхалітаў і сясцёр міхалітак.

Фестываль распачаўся выступленнем парафіяльнага дзіцячага хору «Міхаэлькі». Потым прагучалі іншыя музычныя творы, канцэрт уключаў таксама ігру на музычных інструментах і верш.

Канцэртныя нумары стварылі па-сямейнаму цёплую і ўтульную атмасферу фестывалю, аб чым сведчылі гучныя апладысменты і радасць на тварах прысутных. Усе ўдзельнікі атрымалі памятныя падарункі.

 

Абноўлена 06.02.2020 09:50
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця