Пошук

11.01.2020 17:24   Тэкст і фота: Дзмітрый Мельнікаў / Catholic.by

10 студзеня ў Доме начнога знаходжання для бяздомных у Мінску з удзелам арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча адбылася традыцыйная дабрачынная акцыя ў падтрымку людзей, якія не маюць даху над галавой.

З 2017 года на базе Дома начнога знаходжання супрацоўнікамі і валанцёрамі Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі рэалізуецца праект «Сталовая для бяздомных». Ва ўстанове на пастаяннай аснове з панядзелка па пятніцу раздаецца гарачая ежа і піццё людзям без пэўнага месца жыхарства. Акрамя таго, аказваецца прафесійная дапамога ў юрыдычных і псіхалагічных пытаннях, а таксама паслугі цырульніка.

У суботу ў «начлежцы» адбылася дабрачынная акцыя ў падтрымку бяздомных, якая праводзілася пры падтрымцы канцэрна лёгкай прамысловасці «Беллегпрам».

Павіншаваць з мінулымі святамі да падапечных установы прыехалі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, валанцёры і супрацоўнікі Caritas.

Пасля дзялення аплаткай і выказаных адно аднаму віншаванняў са святамі Новага года і Калядаў адбылася традыцыйная вячэра, а пазней раздача цёплай бялізны і зімовага абутку ад партнёраў акцыі.

 

Падтрымаць праект «Сталовая для бяздомных» можна пры дапамозе сістэмы АРІП (нумар паслугі 434 9831) ці па USSD-запыту для абанентаў МТС: *222*16# (сума 2 рублі = адна вячэра).

Прадукты харчавання для пастаяльцаў Дома начнога знаходжання можна таксама перадаць у Дзіцячы дабрачынны сацыяльна-рэабілітацыйным цэнтры Caritas (Бараўляны, в. Ляскоўка, вул. Карытас, 1).

Тэлефон: +375 (17) 265 18 78

Абноўлена 13.01.2020 00:42
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця