Пошук

05.01.2020 19:19   Catholic.by

5 студзеня ў Мінску адбылося 76-е надзвычайнае (пазачарговае) пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Беларускія іерархі развіталіся з арцыбіскупам Габарам Пінтэрам, які з 2016 года з’яўляўся прадстаўніком папы Францішка ў нашай краіне.

У надзвычайным пасяджэнні каталіцкага епіскапату краіны ўзялі ўдзел усе беларускія біскупы і Апостальскі нунцый Габар Пінтэр, якога Святы Айцец скіроўвае на новае месца служэння ў Гандурас.

Старшыня ККББ Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч ад імя сваіх братоў у біскупстве шчыра падзякаваў арцыбіскупу Габару Пінтэру за адданае служэнне беларускаму народу і мясцоваму Касцёлу, а таксама пажадаў Божага благаслаўлення ў выкананні новай няпростай місіі, даручанай яму папам Францішкам.

Акрамя гэтага на пасяджэнні епіскапату былі разгледжаны некаторыя пытанні, звязаныя з пастырскім годам, які ў Касцёле на Беларусі прысвечаны святому Яну Паўлу ІІ з нагоды 100-й гадавіны з дня яго нараджэння.

Удзельнікі ККББ пастанавілі звярнуцца з просьбай да папы Францішка аб абвяшчэнні святога Яна Паўла ІІ Доктарам Касцёла і Апекуном Еўропы.

Акрамя таго, было вырашана арганізаваць 17 мая агульнабеларускую пілігрымку ў Рым на святкаванне 100-годдзя з дня нараджння Вялікага папы-славяніна. У гэты дзень на ўшанаванне свайго папярэдніка папа Францішак узначаліць урачыстую нядзельную Эўхарыстыю на плошчы Святога Пятра.

Абноўлена 06.01.2020 22:37
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця