27 снежня ў пятніцу, якая прыпадае ў актаве Нараджэння Пана, усе вернікі Касцёла на Беларусі не маюць абавязку ўстрымання ад мясных страваў.
Дазвол на спажыванне мяса і мясных страваў у пятніцу, якая прыпадае ў актаве ўрачыстасці Нараджэння Пана, даюць кампетэнтныя касцёльныя ўлады ў дыяцэзіях на Беларусі.
Устрыманне ад мяса ў гэты дзень можна замяніць малітвай у інтэнцыях Святога Айца або добрым учынкам хрысціянскай любові.