Пошук

17.12.2019 12:18   Тэкст: Вольга Лозюк / Catholic.by

15 снежня ў санктуарыі Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся, адбылася прэзентацыя кнігі, прысвечанай гісторыі цудадзейнага абраза і яго ўшанавання мясцовымі вернікамі.

Прэзентацыя кнігі, якая называецца «Культ Найсвяцейшай Панны Марыі ў Літургіі і народнай пабожнасці Лагішынскага санктуарыя», адбылася адразу ж пасля прыміцыйнай святой Імшы, якую цэлебраваў перад цудадзейным абразом Каралевы Палесся новапрэзбітэр Януш Чарнамораў.

Кніга выйшла ў свет на падставе абароненай ксяндзом Янушам у Люблінскім каталіцкім універсітэце імя Яна Паўла ІІ магістарскай працы, прысвечанай культу Багародзіцы ў яго родных мясцінах.

З дазволу духоўных уладаў і ксяндза Здзіслава Янца, навуковага кіраўніка згаданай працы, новапрэзбітэр выдаў яе на дзвюх мовах: беларускай і польскай. У дадатак да польскамоўнага выдання прыкладаецца дыск з запісам каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Лагішынскай, здзейсненай у 1997 годзе сведкам веры кардыналам Казімірам Свёнткам.

 

Абноўлена 17.12.2019 13:10
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа