Пошук

19.11.2019 09:09   Catholic.by
Фота Арцёма Кір’янава

14 снежня а 12-й гадзіне ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску адбудзецца ўрачыстая святая Імша, падчас якой біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка ўдзеліць сакрамэнт пасвячэння ў ступені прэзбітэрату выпускніку Пінскай вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага дыякану Янушу Чарнамораву.

Кандыдат да святарства дыякан Януш Чарнамораў нарадзіўся ў 1995 г. у мястэчку Лагішын, дзе знаходзіцца дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Лагішынскай Каралевы Палесся. У 2013 годзе скончыў сярэднюю школу і паступіў у Міждыяцэзіяльную вышэйшую духоўную семінарыю імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску, фармацыю і навучанне ў якой скончыў у 2019 годзе, абараніўшы магістарскую працу ў Люблінскім каталіцкім універсітэце Яна Паўла II.

15 верасня 2018 года прыняў пасвячэнне дыяканату.

Пасля заканчэння семінарыйнай фармацыі біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка скіраваў дыякана Януша Чарнаморава на душпастырскую практыку і падрыхтоўку да прыняцця пасвячэння пры пінскай катэдры, а 4 чэрвеня прызначыў яго дырэктарам Рэлігійнай місіі «Дабрачыннае каталіцкае таварыства Caritas Пінскай дыяцэзіі.

Прыміцыйную cвятую Імшу новапрэзбітэр будзе цэлебраваць у роднай парафіі святых Пятра і Паўла ў Лагішыне перад цудадзейным абразом Маці Божай Лагішынскай Каралевы Палесся 15 снежня ў 11.00.

Дыякан Януш просіць ахінуць яго малітвай на добрую падрыхтоўку да годнага прыняцця прэзбітэрскага пасвячэння і на благаслаўлёны шлях святарскага служэння.

Абноўлена 19.11.2019 13:00
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.