![](/3/images/news/2018/09/8595/2018-09-15-dyjak2-001.jpg)
15 верасня, ва ўспамін Маці Божай Балеснай, у пінскім катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі семінарыст Януш Чарнамораў прыняў сакрамэнт дыяканату. Урачыстую святую Імшу з гэтай нагоды ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
Януш Чарнамораў паходзіць з Лагішына (Пінская дыяцэзія) і вучыцца на шостым курсе Вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску.
На ўрачыстасць прыбылі шматлікія святары, законныя сёстры і сотні вернікаў – як з роднай парафіі дыякана, так і з іншых куткоў дыяцэзіі.
Падтрымаць дк. Януша ў гэты адказны дзень прыехалі таксама яго бацькі, сваякі і сябры.
![](/3/images/news/2018/09/8595/2018-09-15-dyjak-018.jpg)
У гаміліі біскуп Антоні адзначыў: «Дарагі брат, прымаючы дыяканат, ты прыносіш надзею пінскаму Касцёлу. Розныя групы ў нашым Касцёле чакаюць дыяканскага служэння: святары бачаць у дыякане свайго памочніка, хворыя ў шпіталях і дамах састарэлых чакаюць дыякана ў адведзіны. Сутнасць дыяканату — гэта адкрытасць на дзеянні Святога Духа».
![](/3/images/news/2018/09/8595/2018-09-15-dyjak-009.jpg)
Адметнасцю літургіі стаў спеў катэдральнага хору, якому акампаніравалі арган, скрыпка і цымбалы.
На заканчэнне св. Імшы дыякан Януш звярнуўся да прысутных са словамі падзякі. У першую чаргу ён падзякаваў за дар паклікання Богу, просячы ў Панны Марыі, каб заўсёды трымала яго за руку.
![](/3/images/news/2018/09/8595/2018-09-15-dyjak-006.jpg)
Са словамі віншавання звярнуліся таксама прадстаўнікі лагішынскай парафіі, адкуль паходзіць дыякан.
Урачыстая літургія пасвячэння трывала каля трох гадзін. Пасля заканчэння настаўнікі пінскай музычнай школы зладзілі для прысутных канцэрт духоўнай музыкі.
![](/3/images/previews/news/2018/09/8595/s-2018-09-15-dyjak-001-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/09/8595/s-2018-09-15-dyjak-002-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/09/8595/s-2018-09-15-dyjak-003-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/09/8595/s-2018-09-15-dyjak-004-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/09/8595/s-2018-09-15-dyjak-005-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/09/8595/s-2018-09-15-dyjak-006-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/09/8595/s-2018-09-15-dyjak-007-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/09/8595/s-2018-09-15-dyjak-008-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/09/8595/s-2018-09-15-dyjak-009-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/09/8595/s-2018-09-15-dyjak-010-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/09/8595/s-2018-09-15-dyjak-011-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/09/8595/s-2018-09-15-dyjak-012-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/09/8595/s-2018-09-15-dyjak-013-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/09/8595/s-2018-09-15-dyjak-014-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/09/8595/s-2018-09-15-dyjak-015-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/09/8595/s-2018-09-15-dyjak-016-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/09/8595/s-2018-09-15-dyjak-017-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/09/8595/s-2018-09-15-dyjak-018-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/09/8595/s-2018-09-15-dyjak-019-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/09/8595/s-2018-09-15-dyjak-020-cb.jpg)
![](/3/images/news/2018/09/8595/2018-09-15-dyjak-001.jpg)
![](/3/images/news/2018/09/8595/2018-09-15-dyjak-002.jpg)
![](/3/images/news/2018/09/8595/2018-09-15-dyjak-003.jpg)
![](/3/images/news/2018/09/8595/2018-09-15-dyjak-004.jpg)
![](/3/images/news/2018/09/8595/2018-09-15-dyjak-005.jpg)
![](/3/images/news/2018/09/8595/2018-09-15-dyjak-006.jpg)
![](/3/images/news/2018/09/8595/2018-09-15-dyjak-007.jpg)
![](/3/images/news/2018/09/8595/2018-09-15-dyjak-008.jpg)
![](/3/images/news/2018/09/8595/2018-09-15-dyjak-009.jpg)
![](/3/images/news/2018/09/8595/2018-09-15-dyjak-010.jpg)
![](/3/images/news/2018/09/8595/2018-09-15-dyjak-011.jpg)
![](/3/images/news/2018/09/8595/2018-09-15-dyjak-012.jpg)
![](/3/images/news/2018/09/8595/2018-09-15-dyjak-013.jpg)
![](/3/images/news/2018/09/8595/2018-09-15-dyjak-014.jpg)
![](/3/images/news/2018/09/8595/2018-09-15-dyjak-015.jpg)
![](/3/images/news/2018/09/8595/2018-09-15-dyjak-016.jpg)
![](/3/images/news/2018/09/8595/2018-09-15-dyjak-017.jpg)
![](/3/images/news/2018/09/8595/2018-09-15-dyjak-018.jpg)
![](/3/images/news/2018/09/8595/2018-09-15-dyjak-019.jpg)
![](/3/images/news/2018/09/8595/2018-09-15-dyjak-020.jpg)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)