12 кастрычніка ў касцёле Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Ляхавічах (Пінская дыяцэзія) пад кіраўніцтвам айцоў сэрцанаў адбылася першая сустрэча моладзі з беларускіх парафій, дзе служаць святары гэтай манаскай супольнасці.
На сустрэчу прыбыла моладзь з розных куткоў краіны, дзе працуюць сэрцане і не толькі. Былі ўдзельнікі з Гродна, Паставаў, Варапаева, Ганцавічаў, Шаркаўшчыны, Ляхавічаў і ішшых месцаў.
Праграма чування ўключала знаёмства з культам Найсвяцейшага Сэрца Езуса і з ордэнам сэрцанаў. Была супольная малітва, сумесныя пасілкі і забавы.
Падмацаваныя духоўнасцю Сэрца Езуса і словам, якім падзяліліся дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец і айцы сэрцане, маладыя людзі вярнуліся ў свае парафіі.