Пошук

07.10.2019 12:17   Тэкст: а. Сяргей Трысцень OCD / Фота: а. Юрый Находка OCD / Catholic.by

4 кастрычніка ў санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі брат Ігнат ад Хрыста Укрыжаванага з ордэна кармэлітаў босых прынёс вечныя манаскія абяцанні, а на наступны дзень прыняў сакрамэнт пасвячэння ў ступені дыяканату.

У пятніцу ўвечары падчас урачыстай святой Імшы з удзелам усіх айцоў беларускай дэлегатуры кармэлітаў босых, цэлебрацыю якой узначаліў айцец правінцыял Ян Маліцкі, брат Ігнат ад Хрыста Укрыжаванага прынёс вечныя манаскія абяцанні.

 

Абяцаючы заўсёды жыць у цнатлівасці, беднасці і паслухмянасці паводле Правіла і Канстытуцыі Ордэна Босых Братоў Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль, ён усё сваё жыццё звязаў з гэтай манаскай супольнасцю дзеля выключнага служэння Богу і братам.

У суботу ў Гудагай прыбыў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, які падчас урачыстай Эўхарыстыі ўдзяліў брату Ігнату Падарэцкаму OCD сакрамэнт пасвячэння ў ступені дыяканату.

У прамоўленым падчас Імшы Божым слове іерарх нагадаў пра асаблівыя заданні, якія дыяканы з апостальскіх часоў выконваюць у супольнасці Касцёла.

Новапасвячаны дыякан паходзіць са шматдзетнай сям’і Алены і Міхала Падарэцкіх. Брат Ігнат нарадзіўся ў 1994 г. на тэрыторыі гудагайскай парафіі. З маладых гадоў ён актыўна ўдзельнічаў у жыцці мясцовай супольнасці вернікаў, а пасля заканчэння гудагайскай сярэдняй школы ў 2012 годзе ўступіў y Ордэн кармэлітаў босых.

Прыняўшы пасвячэнне, брат Ігнат працягне вывучэнне тэалогіі ў духоўнай семінарыі свайго ордэна. Пасля завяршэнны навучання ён вернецца ў Беларусь, каб тут служыць мясцовым супольнасцям.

Абноўлена 07.10.2019 15:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця