Пошук

12.08.2019 09:09   Тэкст: Марына Сінкевіч / Catholicnews.by / Фота: С. Дар’я Галубкова OV

З 7 па 9 жніўня ў Віцебску праходзіла Пятая парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі пад дэвізам «Разам да святасці!»

Спаборніцтвы былі прысвечаны 20-годдзю заснавання Віцебскай дыяцэзіі, 10-годдзю каранацыі абраза Маці Божай Браслаўскай і 5-годдзю правядзення дыяцэзіяльнай парафіяды.

Пераможцам Пятай дыяцэзіяльнай парафіяды стала каманда з парафіі святога Міхала Арханёла ў Варапаеве.

Пра гэта паведаміў партал Catholicnews.by. Адным з арганізатараў сёлетняй парафіяды быў Caritas Віцебскай дыяцэзіі. У другі дзень спаборніцтваў разам з выступамі каманд адбыўся міні-фестываль інклюзіўнага танца.

У ім прынялі ўдзел інклюзіўныя калектывы з Першамайскага і Чыгуначнага ТЦСАН г. Віцебска, студыя «Імпэт» пры Caritas Віцебскай дыяцэзіі і сямейны інклюзіў-тэатр «І» з Мінска.

Вялікі фотарэпартаж з Пятай парафіяды дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі ТУТ>>>

Дзеці і моладзь Варапаеўскай парафіі ў 2020 годзе будуць прадстаўляць Віцебскую дыяцэзію на 32-й Міжнароднай парафіядзе ў Варшаве, а пасля іх чакае двухтыднёвы адпачынак у Польшчы.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.