Пошук

08.08.2019 12:34   Тэкст: Марына Сінкевіч / Фота: кс. Алег Хмылко, Дар’я Іваноўская / Catholicnews.by

7 жніўня ў Віцебску распачалася Пятая парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі, дэвіз якой — «Разам да святасці!»

Як паведамляе партал Catholicnews.by, у дыяцэзіяльным рэлігійна-культурна-спартовым форуме дзяцей і моладзі бяруць удзел каля сотні прадстаўнікоў з дзевяці парафій: Варапаева, Ваўкалаты, Глыбокага, Лынтупаў, Мёраў, Пагошча, каманда моладзі Грэка-Каталіцкай Царквы і дзве каманды з Віцебска — з катэдры і парафіі св. Антонія.

Парафіяда, якая будзе праходзіць на працягу трох дзён, складаецца з трох частак: святыня, тэатр і спорт.

Сёлетнія спаборніцтвы прысвечаны 20-годдзю заснавання Віцебскай дыяцэзіі, 10-годдзю каранацыі абраза Маці Божай Браслаўскай і 5-годдзю правядзення дыяцэзіяльнай парафіяды.

Адкрыццё Пятай парафіяды Віцебскай дыяцэзіі распачалося са святой Імшы, цэлебрацыю якой узначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Першы дзень мерапрыемства быў вельмі насычаным: прайшлі спартовыя спаборніцтвы (валейбол, шахматы, настольны тэніс, бег на 100 м, скачкі ў даўжыню) і конкурс ведаў на тэму «Мая Віцебская дыяцэзія».

Акрамя таго, са словам настаўлення да моладзі звярнуўся кс. Гжэгаж Ксёнжэк SP, піяр з Чавусаў, які з’яўляецца ганаровым прадстаўніком Таварыства парафіяды з Варшавы і ў Віцебск прыбыў у якасці назіральніка.

Першы дзень завяршыўся адарацыяй Крыжа ў касцёле.

Сёння ўдзельнікаў чакае ўрачыстае адкрыццё параалімпійскай парафіяды сумесна з Caritas Віцебскай дыяцэзіі, сустрэча з цікавымі людзьмі, конкурс рэлігійнай песні і маленькі сюрпрыз.

Абноўлена 08.08.2019 14:59
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця