Пошук

05.08.2019 18:04   Тэкст: Мікола Гракаў / Фота: Анастасія Раманава / Catholic.by

З 1 па 4 жніўня ў Івянцы праходзіла Дзявятая парафіяда дзяцей і моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якая ўжо стала гісторыяй.

Сёлета гэтае рэлігійна-культурна-спартовае мерапрыемства сабрала 125 удзельнікаў ва ўзросце ад васьмі да сямнаццаці гадоў з дзесяці парафій Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Для ўсіх іх парафіяда стала цудоўным часам новых сустрэч, знаёмстваў, асабістых і супольных дасягненняў, новага духоўнага і жыццёвага вопыту.

Яшчэ не раз у размовах і ў памяці юнакі і дзяўчаты будуць вяртацца ў гэтыя перажытыя ў Івянцы чатыры незабыўныя дні.

Вядома, штосьці з часам забудзецца, але дзякуючы фотаздымкам, якіх падчас парафіяды было зроблена нямала, можна будзе нанава перажыць гэтыя цудоўныя моманты.

Для Анастасіі Раманавай, якая вяла фотахроніку Дзявятай парафіяды дзяцей і моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, гэта быў першы вопыт падобнай рэпарцёрскай дзейнасці. Дзякуючы яе ахвярнай працы ў гэтыя чатыры дні за падзеямі на парафіядзе маглі сачыць чытачы парталу Catholic.by, у тым ліку і самі ўдзельнікі, а таксама іх бацькі, родныя і сябры.

        

Калі агонь парафіяды згас да наступнага года, мы прапануем падборку здымкаў афіцыйнага фатографа Дзявятай парафіяды дзяцей і моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Анастасіі Раманавай, якая захавала для гісторыі і для душы так шмат цудоўных момантаў, у чым вы можаце пераканацца на ўласныя вочы.

Абноўлена 06.08.2019 00:46
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа