12 ліпеня з Нарачы стартавала Дзясятая пілігрымка на роварах у Гудагай на ўрачыстасці Маці Божай Шкаплернай.
Сямёра велапілігрымаў за два дні пераадолеюць больш за 80 кіламетраў, каб узяць удзел ва ўрачыстасцях Маці Божай Шкаплернай, якія пройдуць у гудагайскім санктуарыі 13–14 ліпеня. На чале пілігрымкі едзе айцец Генрых Валэйка OCD.