Праграма
5 ліпеня, пятніца
- 13.00–17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў пробашчам будслаўскай парафіі кс. Дзмітрыем Дубовікам
- 17.30 — прэзентацыя каталіцкай прэсы і новых выданняў выдавецтва Pro Christo
- 18.00 — св. Імша з удзелам новапрэзбітэраў; цэлебрацыю ўзначальвае біскуп Казімір Велікаселец, які сёлета адзначае 20-годдзе біскупскага пасвячэння і 35-годдзе святарства
- 20.00 — Акафіст у суправаджэнні хору Грэка-Каталіцкай Царквы
- 20.30 — Марыйныя нешпары
- 21.30 — рахунак сумлення
- 22.00 — прэзентацыя сямейных рухаў Беларусі
- 23.30 — працэсія са свечкамі і з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай
6 ліпеня, субота
- 0.00 — урачыстая св. Імша; цэлебрацыю ўзначальвае Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр
- 2.00 — моладзевая праграма ў намётавым гарадку
- 2.00 — Боская Літургія паводле грэка-каталіцкага абраду
- 4.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
- 5.30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
- 6.00 — Фацімскі ружанец
- 7.30 — св. Імша перад абразом Маці Божай у базыліцы (на польскай мове); цэлебрацыю ўзначальвае біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка
- 8.30 — прэзентацыя Рады па справах сям’і пры ККББ
- 9.00 — прэзентацыя каталіцкай прэсы і новых выданняў выдавецтва Pro Christo
- 10.00 — урачыстая св. Імша і Эўхарыстычная працэсія; цэлебрацыю ўзначальвае арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, старшыня ККББ, які сёлета адзначае 30-годдзе біскупскага пасвячэння