Пошук

28.06.2019 08:08   Catholic.by

Праз тры дні, 30 чэрвеня, завяршаецца запіс у Пятую пешую сямейную пілігрымку ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай, якая выйдзе з вёскі Пузыры 5 ліпеня.

Тэма сёлетняй сямейнай пілігрымкі — «Быць жывымі». Па дарозе яе ўдзельнікі будуць разважаць пра «Дзесяць правілаў жыцця паводле Жана Ванье».

Для самых малодшых пілігрымаў знаёмства з асобай і прынцыпамі жыцця Жана Ванье, заснавальніка супольнасці «Каўчэг», будзе арганізавана ў выглядзе пабудовы валошкавага каўчэгу падчас забаўляльнай праграмы на прыпынку.

Нагадваем, што пілігрымка, арганізаваная рухам сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame, аб’ядноўвае цэлыя сем’і. Пілігрымы выходзяць з вёскі Пузыры Мядзельскага раёна, што прыблізна ў пятнаццаці кіламетрах ад Будслава.

  • Пілігрымка аднадзённая — 5 ліпеня.
  • Зыходны пункт — в. Пузыры (каля 15 км ад Будслава).
  • Для дзяцей будзе арганізавана спецыяльная забаўляльная праграма на прыпынку.
  • Маці з маленькімі дзецьмі могуць прыняць удзел у пілігрымцы ў якасці аніматараў на прыпынку ці ў дапамозе на кухні.
  • Будзе арганізавана транспартнае суправаджэнне (пры патрэбе ў любы момант можна пад’ехаць да прыпынку).
  • Будзе арганізавана медыцынскае суправаджэнне (пры патрэбе ў любы момант можна звярнуцца па медыцынскую дапамогу як на прыпынку, так і ў дарозе).

Запіс у пілігрымку да 30 чэрвеня ТУТ>>>

ПРАГРАМА СЯМЕЙНАЙ ПІЛІГРЫМКІ

  • 10.00 — рэгістрацыя ўдзельнікаў пілігрымкі.
  • 11.00 — выхад пілігрымкі; спевы
  • 11.10 — Гадзінкі аб Безаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі.
  • 11.40 — спевы.
  • 11.50 — канферэнцыя «Быць жывымі»
  • 12.30 — Ружанец у інтэнцыях кожнай сям’і
  • 13.00 — абед; адпачынак.
  • 14.00 — забаўляльная праграма для дзяцей «Валошкавы каўчэг»
  • 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці.
  • 15.20 — сведчанні; спевы.
  • 16.00 — духоўнае практыкаванне «24 гадзіны для Марыі»
  • 16.30 — Акт прысвячэння сям’і Найсвяцейшай Панне Марыі
  • 17.00 — урачысты уваход у Будслаў пад гімн Маці Божай Мagnificat

Усю актуальную інфармацыю па пілігрымцы можна знайсці ў групе ВКонтакте «Суполкі Маці Божай» і на сайце рухy Equipes Notre-Dame.

Тэлефоны для даведак:
+375 (25) 987 29 28
+375 (44) 719 82 43 — Аліна і Максім Угорычы

Абноўлена 28.06.2019 08:25
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа