Пошук

08.05.2019 09:24   Catholic.by
Фота Washington Post

Уначы 7 мая ў Парыжы на 91-м годзе жыцця адышоў у вечнасць Жан Ванье, вядомы філосаф і пісьменнік, заснавальнік каталіцкіх супольнасцяў L’Arche («Каўчэг») і «Вера і святло».

Жан Ванье нарадзіўся ў Жэневе 10 верасня 1928 г. у сям’і генеральнага губернатара Канады. Ён быў філосафам, пісьменнікам, агульнапрызнаным маральна-рэлігійным аўтарытэтам, а таксама заснавальнікам двух міжнародных рухаў: L’Arche («Каўчэг») і «Святло і жыццё». У цэнтры гэтых рухаў — людзі з парушэннямі разумовага развіцця.

154 супольнасці руху L’Arche («Каўчэг»), якія дзейнічаюць у 38 краінах свету, і 1450 супольнасцяў руху «Вера і святло», якія дзейнічаюць у 85 краінах, — гэта сапраўдныя асяродкі, якія глыбока духоўна перамяняюць людзей.

Жан Ванье, які пражыў разам з разумова непаўнавартаснымі людзьмі больш за паўстагоддзя, быў вядомы як актыўны абаронца правоў бедных і слабых.

Абноўлена 08.05.2019 13:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа