Пошук

23.06.2019 18:16   Фота: Кс. Кірыл Бардонаў / Catholic.by

22 чэрвеня ў Вёсцы спартсменаў, дзе жывуць удзельнікі Другіх еўрапейскіх гульняў, што цяпер праходзяць у беларускай сталіцы, адбылася першая святая Імша.

Цэлебрацыя Эўхарыстыі для міжнароднай супольнасці спартоўцаў і тых, хто іх суправаджае на гульнях, адбылася на англійскай мове. Святую Імшу цэлебравалі біскуп Мар’ян Флёрчык, адказны за душпастырства спатсменаў пры Канферэнцыі епіскапату Польшчы, кс. Эдвард Плень SDB, капелан польскай каманды і адказны за душпастырства ўдзельнікаў Другіх еўрапейскіх гульняў кс. Кірыл Бардонаў.

Як ён раней распавёў парталу Catholic.by ў спецыяльным інтэрв’ю, у алімпійскай вёсцы дзейнічае Міжканфесійны цэнтр, у якім арганізавана каталіцкая капліца. Рэгулярна пры ёй па чарзе дзяжураць сямёра акрэдытаваных беларускіх святароў.

Спартсмены і іншыя члены дэлегацый розных краін маюць магчымасць удзельнічаць у святой Імшы на розных мовах, паспавядацца ці проста паразмаўляць са святаром.

У складзе некаторых дэлегацый сярод суправаджаючых асобаў ёсць таксама свае душпастыры. Так, напрыклад, каманды Польшчы і Чэхіі прыбылі на гульні са сваімі святарамі.

Абноўлена 23.06.2019 18:16
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця