Пошук

01.05.2024 11:11   Catholic.by
Ілюстрацыйная выява: archysport.com

Да пачатку Алімпійскіх гульняў у Парыжы засталося менш за тры месяцы, і да гэтай важнай спартовай падзеі павінны рыхтавацца не толькі спартоўцы, але і капеланы.

«Для гульцоў Алімпіяда — гэта цяжкія і вырашальныя моманты. Многія з іх знаходзяць падтрымку ў веры», — кажа адказны за падрыхтоўку алімпійскіх капеланаў дыякан Джэйсан Ніёка.

У адпаведнасці з рэкамендацыямі МАК, у Алімпійскай вёсцы будзе створаны мультыканфесійны цэнтр для вызнаўцаў пяці асноўных рэлігій. Каталіцкіх спартоўцаў будуць чакаць 40 капеланаў. «Для спартоўцаў-католікаў гэта будзе месца, дзе яны змогуць памаліцца або даверыць свае малітоўныя інтэнцыі, — адзначыў дыякан Ніёка. —

Будуць капеланы розных станаў: святары, дыяканы, свецкія, манахі і манахіні, якія будуць суправаджаць іх, гатовыя выслухаць іх у гэты час, што вельмі важна для гульцоў, бо гэта кульмінацыя многіх гадоў падрыхтоўкі. Імшы будуць цэлебравацца ў бліжэйшым касцёле Сэн-Уэн-лё-В’ё, які будзе прызначаны менавіта для спартоўцаў. Цэлебрацыі будуць праводзіцца на некалькіх мовах. Аднак у самой вёсцы ў распараджэнне ўсім хрысціянам адведзена адно памяшканне, дзе будуць маліцца і католікі, і праваслаўныя, і пратэстанты. Таксама будзе магчымасць паспавядацца. Мы хочам не проста штосьці прапанаваць, але заўсёды быць у распараджэнні спартсменаў, каб яны маглі практыкаваць сваю веру», — падкрэсліў адказны за падрыхтоўку алімпійскіх капеланаў.

Дыякан Джэйсан Ніёка, сам былы дзюдаіст, запэўнівае, што гульцы з задавальненнем карыстаюцца духоўнымі паслугамі ў такіх выпадках.

«Гэта час моцнага стрэсу і напружання. Кожны хоча выкласціся па максімуму. Тады адны выйграюць, а іншыя прайграюць, і таксама трэба ўмець прыняць паражэнне», — дадае французскі дыякан.

Абноўлена 01.05.2024 11:16
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця