Пошук

29.05.2019 12:58   Catholic.by

30 мая, ва ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана, у мiнскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч благаславіць мемарыяльную шыльду ў гонар Станiслава Манюшкi.

Сёлета адзначаецца 200-годдзе з дня нараджэння гэтага славутага кампазітара, арганіста і дырыжора, які ў дзяцінстве і маладосці жыў у Мінску. Менавіта тут ён атрымаў пачаткі музычнай адукацыі.

З нагоды юбілею аўтара шматлікіх рэлігійных твораў, сярод якіх і славуты цыкл кампазіцый пад назваю «Песні нашага касцёла», Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч благаславіць мемарыяльную шыльду ў гонар Станіслава Манюшкі, усталяваную ў мінскім катэдральным касцёле, размешчаным на плошчы Свабоды, 9.

Благаслаўленне адбудзецца падчас св. Імшы, якая распачнецца ў 18.30.

Мемарыяльную шыльду выканаў вядомы скульптар Валяр’ян Янушкевіч, аўтар шматлікіх твораў сакральнага мастацтва, якія знаходзяцца ў касцёлах па ўсёй Беларусі, а таксама мемарыяльных знакаў у гонар нашых славутых землякоў, якія можна ўбачыць таксама за мяжой.

Абноўлена 29.05.2019 16:11
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.