У суботу 18 мая ў Росіцы (Верхнядзвінскі раён, Віцебская вобласць) адбудзецца сустрэча сем’яў.
Росіца — месца, дзе падчас Другой сусветнай вайны больш за паўтары тысячы чалавек прынялі мучаніцкую смерць ад рук нацысцкіх карнікаў. Са сваімі парафіянамі тут загінулі двое благаслаўлёных святароў марыянаў: Антоні Ляшчэвіч і Юрый Кашыра.
Росіца таксама вядомая сваімі маляўнічымі краявідамі і вялізнымі плантацыямі кветак, насаджанымі клапатлівымі рукамі мясцовага пробашча а. Чэслава Курэчкі МІС.
Сустрэча запланавана на пару, калі ў Росіцы прыгожай квеценню будуць цвісці магноліі.
План сустрэчы сем’яў
11.00 — адарацыя; магчымасць споведзі
11.30 — духоўная канферэнцыя (падчас адарацыі і канферэнцыі для дзяцей прадугледжана асобная праграма)
12.00 — святая Імша, цэлебрацыю якой узначаліць біскуп Юрый Касабуцкі
13.30 — пачастунак каля вогнішча, гульні, размовы