Пошук

07.05.2019 14:16   Catholic.by

У суботу 18 мая ў парафіі cвятога Міхала Арханёла ў Навагрудку адбудзецца IV Фестываль сям’і.

Мерапрыемства распачнецца cвятой Імшой у 10.00 у касцёле св. Міхала Арханёла (вул. Міцкевіча, 1) у інтэнцыі сем’яў. Пасля малітвы адбудзецца ўрачысты парад сем’яў з дзецьмі ў гарадскім парку.

Фестываль сям’і, які мае міжканфесійны характар, плануецца правесці ў дзвюх зонах. Першая зона — канцэртная пляцоўка для музычнай праграмы і паказу сямейных талентаў (спевы, вершы, аповеды).

У перапынках паміж выступамі вядучыя будуць праводзіць сямейныя конкурсы. Для дзяцей будуць працаваць «забаўляльныя астраўкі».

Для сем’яў будзе таксама магчымасць прыняць удзел у конкурсе сямейнай выпечкі, а ўсе ўдзельнікі змогуць правесці дэгустацыю слодычаў.

Мэтай правядзення мерапрыемства з’яўляецца ўмацаванне статусу сям’і і пашырэнне традыцыйных хрысціянскіх сямейных каштоўнасцяў, такіх, як сужэнская вернасць і шматдзетнасць.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця