Пошук

01.05.2019 12:58   Catholic.by
Фота kp.by
Фота kp.by

9 мая ў касцёле св. Міхала Арханёла ў Навагрудку адбудзецца канцэрт духоўнай музыкі ў выкананні хору і струннага аркестру Заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі» «Духоўная спадчына Станіслава Манюшкі і яго сучаснікаў».

Канцэрт прысвечаны духоўнай спадчыне Станіслава Манюшкі ў юбілей 200-годдзя з дня яго нараджэння.

Пачатак у 13.30.

Кіраўнікі: заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля Міхайлава і Людміла Каліноўская. Вядучая — доктар мастацтвазнаўства прафесар Вольга Дадзіёмава.

У праграме прагучаць любімыя музычныя творы вернікаў.

Уваход свабодны.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа