Пошук

28.03.2019 17:00   Catholic.by

Рыма-каталіцкая парафія св. Францішка ў горадзе Салігорску арганізуе Пятую міжнародную роварную пілігрымку на Ясную Гару, у санктуарый Маці Божай Чэнстахоўскай (Польшча).

Выезд пілігрымкі запланаваны на 3 ліпеня з Салігорска, ад касцёла св. Францішка. Прыбыццё ў Чэнстахову — 17 ліпеня.

Шлях да Маці Божай Чэнстахоўскай складае амаль 1000 кіламетраў, якія пілігрымы на роварах пераадолеюць за два тыдні.

Для атрымання падрабязнай інфармацыі і запісу ў пілігрымку звяртацца да арганізатараў па телефонах:

+375 29 779 75 54 — Валянціна
+375 29 754 89 97 — Сабіна

або ў сакрыстыю касцёла св. Францішка ў Салігорску (вул. Чыгуначная, 26).

Абноўлена 28.03.2019 17:04
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця