Ужо традыцыйна ў час Вялікага посту хрысціянскі кінаклуб «Рэха» запрашае паглядзець фільм Мэла Гібсана «Пакуты Хрыстовы», які быў зняты ў ЗША ў 2004 г.
Напэўна, усе ўжо глядзелі гэты фільм, але ў час пакаяння варта ізноў успомніць падзеі, якія адбыліся амаль дзве тысячы гадоў таму, — падзеі, дзякуючы якім змянілася гісторыя чалавецтва.
Фільм аб найвялікшай любові на зямлі, любові Бога да чалавека, можна паглядзець 31 сакавіка ў 19 гадзін у мінскім касцёле Узвышэння Святога Крыжа па адрасе: Кальварыйскі праезд, 1.
Уваход вольны.