Пошук

22.03.2019 14:21   Catholic.by

Парафія Узвышэння Святога Крыжа ва Уздзе (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) запрашае ў аўтобусныя пілігрымкі, якія адбудуцца гэтым летам.

Львоў 13-17 чэрвеня або 4-8 ліпеня. Кошт — 90 даляраў.

Паездка ў Львоў — добры выбар, калі хочацца адпачыць, умацавацца духоўна, атрымаць пазітыўныя эмоцыі, з карысцю правесці некалькі дзён адпачынку ці выходныя.

Асаблівай увагі заслугоўваюць у Львове святыні — у горадзе налічваецца больш за 30 цэркваў і касцёлаў.

Таксама падчас паездкі арганізатары стараюцца ўлічваць духоўныя, гастранамічныя, культурныя пажаданні ўдзельнікаў, каб кожны атрымаў станоўчыя эмоцыі і вярнуўся дадому з новымі сіламі.

Праграма:

1 дзень. 17.30 - 18.00 — прыблізны выезд з Мінска. Праезд праз тэрыторыю Беларусі і Украіны. Начны пераезд.

2 дзень. Прыбыццё раніцай. Размяшчэнне, сняданак, адпачынак, экскурсія — знаёмства з Львовам. Наведванне гістарычных месцаў. Абед (у прыватным парадку), вольны час для самастойнага шпацыру па горадзе. Магчымасць наведаць крамы і супермаркеты. Вяртанне на вячэру. Адпачынак.

3 дзень. Імша ў касцёле. Сняданак, экскурсія. Вяртанне ў 17.00, вячэра, для жадаючых — вячэрняя экскурсія па старадаўнім Львове, для іншых — музычны вечар украінскіх песень. Адпачынак.

4 дзень. Нядзельная Імша, сняданак, высяленне з гатэля, аўтобусная экскурсія па цікавых месцах горада. Абед, выезд у Мінск.

5 дзень. Прыбыццё ў Мінск бліжэй да раніцы.

Прыемную атмасферу ў дарозе створаць песні ў выкананні ўдзельнікаў, вясёлыя і цікавыя гісторыі.

У кошт уваходзяць: праезд камфартабельным аўтобусам, 3 сняданкі і 2 вячэры, эскурсійнае суправаджэнне, музычна-забаўляльны вечар.

Знакамітыя месцы Польшчы Чэнстахова, Кракаў, Лагеўнікі або Асвенцым, Вялічка. 18-22 ліпеня. Кошт — 105 еўра.

Мэта пілігрымкі — малітоўнае чуванне перад цудатворным абразом Маці Божай Чэнстахоўскай, на якое запрашаюць місіянеры Святой Сям'і.

3апланавана наведванне: Чэнстаховы (санктуарый на Яснай Гары), Кракава, Лагеўнікаў (санктуарый Божай Міласэрнасці, дзе знаходзяцца рэліквіі сястры Фаўстыны) альбо па жаданні экскурсія ў Асвенцым (былы канцлагер), Вадавіцы (радзіма св. Яна Паўла ІІ). Падчас вяртання дадому прадугледжаны час на закупкі.

У праграме будзе супольная малітва, спевы, шмат пазнавальных аповедаў і захапляючых жыццёвых гісторый удзельнікаў, цікавыя знаёмствы, цёплая атмасфера.

Выезд з Мінска: 18 ліпеня а 18-й гадзіне (начны пераезд).
Вяртанне ў Мінск: 22 ліпеня ранкам.

У кошт уваходзяць: праезд аўтобусам, 3 сняданкі, 2-3 абеды, 2 вячэры, 2 начлегі. Экскурсавод. Білеты ў музей і капальню солі ў кошт не ўваходзяць.

Меджугор’е. Моладзевы фестываль «Mladifest»30 ліпеня – 9 жніўня.

Падчас выезду плануецца наведаць таксама іншыя цікавыя месцы: Катавіцы (Польшча), Вену, Міжземнае мора і інш. Кошт — 245 еўра (для школьнікаў, студэнтаў, сужонкаў, якія едуць разам, — 235 еўра).

Некаторыя кажуць, што ў Меджугор'і неба сустракаецца з зямлёй. Ёсць магчымасць спазнаць гэта асабіста.

Ужо ў 30-ы раз запар з 1 па 6 жніўня больш за 50 тыс. людзей з усяго свету, пераважна моладзь, збярэцца, каб праславіць Бога і перажыць вялікую радасць ад гэтай сустрэчы.

Амаль кожны, хто пабываў там, адчуў святасць гэтага месца і цудоўны пасыл фестывалю.

Мэта гэтага падарожжа — не толькі падмацавацца духоўна, але і адпачыць фізічна. Акрамя супольных малітваў і спеваў, удзельнікаў чакае шмат цікавых сустрэч, новых сяброўстваў, а таксама адпачынак на моры.

На зваротным шляху ўдзельнікаў чакае сустрэча з пілігрымамі ў Польшчы, якія з Варшавы ідуць у Чэнстахову. Пры жаданні можна будзе далучыцца да іх і прайсці кавалак шляху разам, праслаўляючы Бога супольным спевам і малітвай, а таксама падзяліцца з іншымі радасцю і досведам веры.

Тым, хто мае патрэбу, аказваецца дапамога ў афармленні візы. Аплата консульскага збору ў кошт паездкі не ўваходзіць.

За больш падрабязнай інфармацыяй звяртацца па тэлефонах:

+375 25 771 00 80 кс. Дзяніс
+375 25 512 30 94 Вікторыя

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.