Пошук

17.09.2019 13:11   Тэкст: Галіна Ліпай / Catholic.by

14 верасня ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ва Уздзе прайшла адпустовая ўрачыстасць, падчас якой святкавалася таксама 25-годдзе адраджэння гэтай парафіі і 15-годдзе асвячэння новазбудаванага касцёла.

Да ўрачыстасці ўся парафія рыхтавалася загадзя, а найбольш вернікі былі ўзрушаны тым, што ў гэты дзень туды прыбыла рэліквія — частка Святога Крыжа Збаўцы.

Урачыстасць пачалася разважаннямі пра сэнс крыжа ў штодзённым жыцці, якія суправаджаліся спевам. Між іншым, у разважаннях закраналіся пытанні: «Чаму мы баімся крыжа? Чаму не спяшаемся дапамагчы іншаму чалавеку несці крыж? Чаму наракаем, калі здаецца, што крыж празмерна цяжкі?»

Святую Імшу цэлебраваў кс. Канстанцін Цыбульскі MSF, які 18 мая гэтага года атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне.

Святар падзяліўся з прысутнымі сваім сведчаннем аб веры і пакліканні, закрануў тэму планаў чалавека і Божых планаў.

Пасля Імшы парафіяне і госці мелі магчымасць ушанаваць рэліквію Крыжа. Напрыканцы ксёндз Канстанцін ўдзяліў кожнаму благаслаўленне.

Свята працягнулася ў парафіяльным доме, дзе ўсіх чакаў пачастунак. Перад касцёлам была арганізавана канцэртная праграма.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця