Міністрантаў і юнакоў, якія разважаюць пра сваё жыццёвае пакліканне, Пінская семінарыя запрашае на фармацыйную сустрэчу, якая пройдзе з 26 па 28 сакавіка.
У гэты час у Вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску адбудзецца фармацыйная сустрэча міністрантаў Пінскай дыяцэзіі ва ўзросце ад 13 гадоў.
Удзельнікі змогуць бліжэй пазнаёміцца з разнастайнымі аспектамі літургічнай службы, адчуць рытм жыцця семінарыстаў, весела і пазнавальна правесці час.
Арганізатары просяць кожнага ўдзельніка мець пры сабе комжу, спартыўную вопратку і нататнік.
На сустрэчу таксама запрашаюцца юнакі, якія разважаюць над сваім пакліканнем.
Яны будуць мець магчымасць паразмаўляць са святарамі і семінарыстамі, прыняць удзел у духоўна-пазнавальных канферэнцыях, даведацца аб псіхалагічных тонкасцях распазнавання паклікання.
Найбольшым дарам для кожнага ўдзельніка стане магчымасць пабыць сам-насам з Езусам у непаўторнай малітоўнай атмасферы семінарыйнай капліцы; у сценах, дзе гартаваліся святыя пакліканні Касцёла на працягу стагоддзяў.
Пра ўдзел у сустрэчы неабходна паведаміць на электронную пошту семінарыі:
e-mail: mvds@catholic.by
або па тэлефонах: