Пошук

12.03.2019 12:27   Catholic.by
Стоп-кадр з фільма "Найвялікшы цуд"

Хрысціянскі кінаклуб «Рэха» запрашае паглядзець анімацыйны фільм «Найвялікшы Цуд». Сустрэча адбудзецца 17 сакавіка ў мінскім касцёле Узвышэння Святога Крыжа (Кальварыйскі праезд, 1), пачатак у 19.00.

Фільм быў створаны ў Мексіцы ў 2011 г. режысёрам Брусам Морысам. Аўтары стужкі на падставе містычных аб’яўленняў святым паспрабавалі паказаць тое, што адбываецца падчас святой Імшы.

«Ваша праблема, — гаворыць анёл у фільме, — што вам трэба бачыць, каб паверыць». Святыя бачаць больш за астатніх. Святы Тамаш з Аквіна называў Эўхарыстыю найвялікшым цудам. Фільм дапамагае пабачыць тое, што не бачна вокам, але сапраўды здараецца падчас святой Імшы.

Каб лепш зразумець Цуд Эўхарыстыі, глыбей удзельнічаць у Найсвяцейшай Ахвяры Хрыста, варта паглядзець гэты фільм. Цудоўна, калі ўся сям’я прыйдзе ў кінаклуб.

Уваход вольны.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.