Пошук

04.03.2019 12:06   Catholic.by

Парафія св. Міхала Арханёла ў Навагрудку сумесна з дабрачынным каталіцкім таварыствам Caritas праводзіць трэнінг-семінар «Прадпрымальніцтва як форма дзейнасці».

Семінар адбудзецца 9 сакавіка ў 10.30 у парафіяльнай актавай зале па адрасе: г. Навагрудак, вул. Міцкевіча, 1 (будынак касцёла з правага боку).

Плануецца закрануць юрыдычныя аспекты прадпрымальніцкай дзейнасці, даць характарыстыку асабістых якасцяў прадпрымальніка, сацыяльнай адказнасці бізнесу, шукаць адказ на пытанне «Ці магу асабіста я быць прадпрымальнікам?», акрэсліць паняцце маркетынгу, вызначыцца з выбарам прадпрымальніцкай «нішы», абмеркаваць прасоўванне тавараў і паслуг (рэклама), рызыкі ацэнкі ў прадпрымальніцтве, правесці SWOT-аналіз, прадпрымальніцкую гульню, выбар юрыдычнай формы вядзення бізнесу, асаблівасці падбору персаналу, дзе шукаць грошы на бізнес, крыніцы фінансавання, разумныя пазыкі.

Трэнінг-семінар правядзе Ігар Мікульчык, кіраўнік праўлення, аналітык па фінансавай адукацыі і развіцці патэнцыялу арганізацыі, сертыфікаваны трэнер міжнароднага курсу па фінансавай адукаванасці «Плануй сваю будучыню», член міжведамаснай каардынацыйнай рады пры Савеце міністраў і Нацыянальным банку РБ па павышэнні фінансавай пісьменнасці насельніцтва.

Па пытаннях удзелу ў семінары-трэнінгу звяртаца па тэлефоне:

+375 33 307 71 34

або на электронную пошту: nowogrudec@gmail.com

Абноўлена 04.03.2019 17:20
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.