Пошук

27.02.2019 07:45   кс. Ігар Лашук / Catholic.by
Стоўбцы. Гiпатэтычная графiчная рэканструкцыя касцёла св. Казiмiра былога дамiнiканскага кляштара. Аляксандр Невар / history-belarus.by

2 сакавіка ў парафіі св. Казіміра ў Стоўбцах з удзелам арцыбіскупа Кандрусевіча адбудзецца адпустовая ўрачыстасць і біблійны сімпозіум, у межах якога будзе прэзентаваны Новы Запавет у перакладзе на беларускую мову.

У XVII ст. у Стоўбцах пры дамініканскім кляштары быў пабудаваны касцёл св. Казіміра. Штогадовы фэст у гонар святога апекуна называўся тут «Стаўпецкія Казюкі» — па аналогіі з Віленскімі. У другой палове ХІХ ст. царскімі сатрапамі святыня была канфіскавана і перароблена ў праваслаўную царкву, а ў 1958 г. наогул знішчана бязбожнай савецкай уладай.

2 сакавіка ўпершыню пасля Другой сусветнай вайны адбудзецца малітва на месцы разбуранага касцёла св. Казіміра і працэсія з абразом святога апекуна да касцёла, які будуецца.

Фундамент разбуранага касцёла знаходзіцца на стадыёне 2-й сярэдняй школы г. Стоўбцы, дзе 11 лютага гэтага года адбылася трагедыя.

Таксама на гэтым месцы спачываюць рэліквіі Слугі Божага а. Фабіяна Мілашэвіча, першага прыёра стаўбцоўскага кляштара і будаўніка знішчанай святыні.

Праграма:

  • 09.00 — сустрэча арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, з калектывам настаўнікаў сярэдняй школы № 2 у Стоўбцах
  • 09.30 — малітва пра заступніцтва святога Казіміра на месцы зруйнаванага касцёла і працэсія з абразом святога да парафіяльнага касцёла
  • 10.00 — святая Імша з удзелам арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча
  • 12.00 — сімпозіум, прысвечаны першаму поўнаму афіцыйнаму выданню Новага Запавету на беларускай мове ў раённым Цэнтры культуры.
Абноўлена 27.02.2019 13:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа