Пошук

12.02.2019 13:33   Catholic.by

Хрысціянскі кінаклуб «Рэха» ў Мінску запрашае паглядзець экранізацыю біблійнай гісторыі. Фільм «Кніга Рут: падарожжа веры» быў зняты ў ЗША ў 2009 г. режысёрам Стывенам Патрыкам Уолкерам.

У гэтай гісторыі кожны можа знайсці штосьці важнае для сябе. Калі сучаснай мовай апісаць тэмы, якія гучаць у гэтай кнізе, то можна ўбачыць яе сённяшнюю актуальнасць: мігранты, беднасць, міласэрнасць, жыццёвы выбар, які мае ўплыў на гісторыю народа.

Кніга Рут апісвае падзеі, якія адбыліся больш за 3 тысячы гадоў таму, але Біблія заўсёды актуальная, бо гэта жывое Божае слова.

Аўтары фільма з павагай да першакрыніцы перадаюць гэтую гісторыю і дапамагаюць убачыць вечныя каштоўнасці, якія былі важнымі як тысячы гадоў таму, так і цяпер.

Убачыць гэтую біблійную гісторыю, паразважаць над яе сэнсам можна 17 лютага ў мінскім касцёле Узвышэння Святога Крыжа па адрасе: Кальварыйскі праезд, 1.

Пачатак у 19.00. Уваход вольны.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа